Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Групу «Супраціў» дадалі ў тэрарыстычны сьпіс КДБ


Будынак КДБ у Менску
Будынак КДБ у Менску

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ўнёс у пералік тэрарыстычных арганізацый нефармальнае аб’яднаньне «Супрацiу», а таксама ініцыятывы, якія ў яго ўваходзяць.

Абноўлены пералік КДБ апублікаваны на сайце ведамства.

Да ліку тэрарыстычных прылічаныя ініцыятывы аб’яднаньня «Кібэрпартызаны», «Дружыны народнай самаабароны — ДНС», «Буслы ляцяць». Унясеньне абнаўленьняў датавана 1 сьнежня, але новы сьпіс быў апублікаваны толькі 8 сьнежня.

Раней Вярхоўны суд Беларусі па заяве генэральнага пракурора Андрэя Шведа прызнаў аб’яднаньне «Супраціў», а таксама ініцыятывы «Кібэрпартызаны», «Дружыны Народнай Самаабароны — ДНС», «Буслы ляцяць», тэрарыстычнымі.

«У гэтай супольнасьці зь вясны 2021 году з выкарыстаньнем тэлеграм-каналаў і чатаў абмяркоўвалі, прапрацоўвалі, плянавалі і прапагандавалі акцыі тэрарыстычнай накіраванасьці. У прыватнасьці, падпалы і падрывы будынкаў, збудаваньняў і аўтатранспарту», — заявілі ў КДБ.

У Генпракуратуры лічаць, што кіраўнікі арганізацыі — двое беларусаў, якія жывуць у ЗША.

Група «Супраціў» — аб’яднаньне, якое займаецца змаганьнем з рэжымам Лукашэнкі, у яго ўваходзяць «Кібэрпартызаны», «Дружыны народнага супраціву» і ініцыятыва «Буслы ляцяць», якія раней дзейнічалі паасобна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG