Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раніцай у Беларусі былі маразы ніжэй за 20 градусаў


Марозная раніца ў Менску.
Марозная раніца ў Менску.

Антыцыклён з поўначы Эўропы прынёс у Беларусь моцныя маразы. Аднак тэмпэратурныя адрозьненьні паміж рэгіёнамі досыць істотныя.

Згодна з мапай мінімальных тэмпэратур, найбольш марозна было ў Езярышчы на Віцебшчыне — мінус 23,5 градуса.

Мапа тэмпэратур у Беларусі ў ноч на 8 сьнежня
Мапа тэмпэратур у Беларусі ў ноч на 8 сьнежня

Самае цёплае месца — на паўднёвым усходзе краіны: у раёне Брагіна на Гомельшчыне зафіксавана мінус 6, а на ўкраінскім памежжы наогул -4.

Гэта значыць, амаль на 20 градусаў цяплей, чым на поўначы. Сталіца месьціцца дзесьці пасярэдзіне — прыкладна мінус 15 градусаў на раніцу 8 сьнежня.

На наступныя суткі сыноптыкі прагназуюць узмацненьне маразоў, якія крыху аслабнуць к выходным.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG