Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Эльбрусе сарвалася група турыстаў. Пяць чалавек загінулі


Эльбрус, илюстрацыйнае фота
Эльбрус, илюстрацыйнае фота

14 чалавек удалося выратаваць пасьля таго, як група сарвалася і праляцела ўніз каля ста мэтраў.

Як паведамляе сайт «Медуза», на Эльбрусе ў завею і 20-градусны мароз на вышыні 5400 мэтраў згубілася група турыстаў. Загінулі пяцёра — чатыры жанчыны і адзін мужчына, 14 чалавек удалося выратаваць. Усіх шпіталізавалі. Восем чалавек знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасьці.

У групу ўваходзілі людзі, старэйшыя за 30 гадоў, з 11 рэгіёнаў Расеі. Іх суправаджалі 4 прафэсійныя гіды. Учора каля 17:10 турысты падалі сыгнал аб дапамозе з прычыны пагаршэньня ўмоваў надвор'я, паведаміла ўпраўленьне МНС па Кабардзіна-Балкарыі.

«Мы заблудзілі, — расказвае ўдзельнік узыходжаньня. — Сарваліся, праляцелі мэтраў 100 па бутэлечным лёдзе, ніяк ледасек уторкнуць не маглі. У нас хлопец нагу зламаў».

Падчас узыходжаньня адзін з гідаў амаль асьлеп. Як мінімум трое чалавек не маглі спусьціцца самастойна (у аднаго пераломы, двое былі непрытомныя), таму ратавальнікі несьлі іх.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG