Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскую лекарку другі раз пакаралі за «абразу прадстаўніка ўлады»


Суд Цэнтральнага раёну Менску
Суд Цэнтральнага раёну Менску

Раней мэдык ужо атрымала 2,5 года «хіміі» па гэтым самым артыкуле.

9 сьнежня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску завяршыўся суд над лекарам Аленай Фадзеевай.

Яе пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі» і прысудзілі кампэнсаваць сумаю ў 4000 рублёў маральныя пакуты ўчастковага інспэктара міліцыі Цэнтральнага раёну Гомля Арцёма Жаўняка, паведамляе тэлеграм-канал «Белые Халаты. News».

Гэта ня першы суд супраць жанчыны.

Алена Фадзеева
Алена Фадзеева

Фадзееву раней ужо асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі». Прысуд нібыта за «абразу прадстаўніка ўлады» паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу прагучаў улетку.

Цяпер лекарку асудзілі па гэтым жа артыкуле паўторна.


Сёньняшні працэс вёў судзьдзя Дзьмітры Карсюк.

«Абцяжарвальнай» акалічнасьцю стала грамадзянская пазыцыя лекаркі, перадае тэлеграм-канал «Белые халаты».

У судзе Алена Фадзеева сваёй віны не прызнала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG