Урад Літвы ўнёс у Сэйм прапанову аб працягненьні надзвычайнага становішча за 10 км ад мяжы і ў лягерах мігрантаў да 14 студзеня 2022 году, інфармуе агенцтва BNS.
Сэйм 7 сьнежня ўхваліў такое рашэньне. Паводле сьпікера Сэйма Вікторыі Чмілітэ-Нільсэн, якая прадстаўляла гэтае пытаньне, пагрозы, якія прымаліся для абароны грамадзкіх інтарэсаў, забесьпячэння бясьпекі дзяржавы, па-ранейшаму застаюцца.
Згодна з прынятай пастановай, надзвычайнае становішча на мяжы зь Беларусьсю ўведзена праз рост напружанасьці ў сувязі зь нелегальнай міграцыяй. У Міністэрстве ўнутраных спраў, якое распрацоўвала рашэньне, заявілі, што мэта — «не дапусьціць магчымых правакацый на памежных пунктах пропуску».
Сёлета ў Літву ўехалі больш за 4,2 тысячы чалавек. У верасьні краіна перастала прымаць іх у лягеры мігрантаў, дзе ўспыхвалі бунты, і пачала адпраўляць назад у Беларусь. Вільня вінаваціць рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі патокаў мігрантаў і называе гэта гібрыднай агрэсіяй. Такой жа думкі прытрымліваюцца Польшча, Эстонія, Латвія, Нямеччына і некалькі іншых краін, уключна з ЗША.