Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прыдумалі, як даваць чаявыя безнаяўнымі грашыма, а ў Берасьці — як заплаціць за праезд праз Telegram


Рэстаран у Менску. Ілюстрацыйнае фота
Рэстаран у Менску. Ілюстрацыйнае фота

Навінкі лічбавых тэхналёгій, якія сталі даступнымі ў Беларусі.

Новы сэрвіс «Нетмонет» ад «Альфа-Банка» аб’яднаў ужо больш за паўтара дзясятка ўстаноў — ад рэстаранаў да барбэршопаў.

Як тлумачыцца на сайце банку, «Нетмонет» — зручны спосаб пакінуць гасьцінец ва ўстанове проста работніку сфэры паслуг, нават калі ў кліента няма наяўных грошай.

Для гэтага не спатрэбіцца спампоўваць праграму і дадаткова рэгістравацца. Дастаткова адсканаваць спэцыяльны QR-код на візытоўцы, і ўжо праз імгненьне супрацоўнік будзе мець матэрыяльную падзяку за добра зробленую працу.
Як пакінуць чаявыя?

  • Госьць скануе QR-код
  • Уводзіць суму гасьцінца (мінімум 1,5 рубля, максымум 199 за адну апэрацыю, або выбірае з прапанаваных варыянтаў: 2, 5, 10 рублёў)
  • Націскае «Падзякаваць» і выбірае спосаб аплаты: Apple Pay/Samsung Pay/банкаўская карта. Грошы сьпісваюцца без камісіі.

Тым часам Берасьце стала першым горадам Беларусі, дзе запрацавала сыстэма онлайн-аплаты праезду ў грамадзкім транспарце праз Telegram-бот і мабільны дадатак. Сэрвіс распрацаваны IBA Group адмыслова для прадпрыемства КУП «Берасьцейскі грамадзкі транспарт».

Для аплаты праезду неабходна спампаваць мабільную аплікацыю T-Pay з Play Market (вэрсія для Apple зьявіцца пазьней) ці напісаць у Telegram-бот зь нескладанай рэгістрацыяй — пазначыць нумар тэлефона і электронную пошту.

У салёне гарадзкіх аўтобусаў і тралейбусаў ужо разьмясьцілі налепкі сэрвісу з ID транспарту ў выглядзе QR-коду і звычайнага тэксту. Застаецца адсканаваць QR-код у дадатку T-Pay і адправіць у Telegram-бот здымак з QR-кодам або ID транспарту. Сэрвіс сфарміруе квіток: пакажа нумар маршруту, кошт і колькасьць квіткоў і прапануе аплаціць праезд праз мабільны банкінг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG