Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд спартовай салідарнасьці  пачаў збор сродкаў на падрыхтоўку каманды лыжніка Далідовіча


Сяргей Далідовіч.

Сяргей Далідовіч апынуўся безь фінансавай падтрымкі дзяржавы за сваю грамадзянскую пазыцыю.

Сяргей Далідовіч — пераможца этапу Кубку сьвету, адзіны лыжнік у гісторыі, які браў удзел у сямі Алімпійскіх гульнях і тузіне запар чэмпіянатах сьвету. Па вяртаньні з Гульняў-2018 у Паўднёвай Карэі перайшоў на трэнэрскую працу.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году Сяргей Далідовіч адмовіўся падтрымліваць гвалт з боку рэжыму, пасьля чаго разам зь іншымі спартоўцамі трапіў у шэраг «нядобранадзейных».

Ягоную групу падрыхтоўкі яшчэ ў мінулым сэзоне перасталі пускаць на замежныя зборы і турніры, пазбавілі фінансаваньня, а Фэдэрацыя лыжных гонак на чале з Аляксандрам Дараховічам адмовілася заяўляць спартоўцаў, якіх рыхтуе апальны трэнэр. З гэтай прычыны Фонд спартовай салідарнасьці ўжо падаў скаргу ў Міжнародную фэдэрацыю лыжнага спорту.

Як вынік, Сяргей Далідовіч вымушаны праводзіць падрыхтоўчыя зборы і спаборніцтвы з выхаванцамі за ўласныя сродкі. Цяпер ягоная каманда рыхтуецца да адбору на Алімпійскія гульні 2022 году ў Пэкіне і іншых спаборніцтваў.
Гэта маладыя лыжніцы Сьвятлана Андраюк і Дар’я Далідовіч, трэнэры Вячаслаў Зайцаў і сам Сяргей Далідовіч.

Фонд спартовай салідарнасьці заклікаў салідарных беларусаў падтрымаць Сяргея Далідовіча і ягоных калегаў. Сума збору — 3000 эўра. Сродкі пойдуць на аплату праезду, пражываньне і харчаваньне на час падрыхтоўкі і ўдзелу ў стартах.
Як зрабіць ахвяраваньні, можна даведацца ТУТ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG