Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі прынёс прысягу новы канцлер — трэці за тры месяцы


Карл Нэгамэр (справа) з кіраўніком МУС Сэрбіі

У Аўстрыі прынёс прысягу новы фэдэральны канцлер, Карл Нэгамер, які раней быў міністрам унутраных спраў. Гэта трэці кіраўнік ураду Аўстрыі за апошнія тры месяцы.

49-гадовы Нэгамэр, як і яго папярэднікі Сэбастыян Курц і Аляксандар Шаленбэрг, прадстаўляе правакансэрватыўную Народную партыю.

Курц быў вымушаны пакінуць пасаду кіраўніка кааліцыйнага ўраду ў кастрычніку ў сувязі з карупцыйным скандалам — пракуратура расьсьледуе справу аб выкарыстаньні дзяржаўных сродкаў для публікацыі ў найбуйнейшай газэце краіны выгадных для Народнай партыі апытаньняў. Яго пераемнік Шаленбэрг нечакана падаў у адстаўку на мінулым тыдні, адразу пасьля таго, як Курц заявіў аб поўным сыходзе з палітыкі.

Нэгамэр стане пераемнікам Курца на пасадзе старшыні Народнай партыі. У партыі спадзяюцца, што зьмена лідэра дапаможа захаваць кіроўную кааліцыю з партыяй Зялёных.

Зьмена канцлера адбылася на фоне напружанай сытуацыі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі ў краіне. Аўстрыя стала адной зь нямногіх краін Эўропы, дзе ўведзены поўны локдаўн — як для вакцынаваных, так і для невакцынаваных. Супраць локдаўну рэгулярна праходзяць масавыя акцыі пратэсту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG