Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васкрасенскі паабяцаў памілаваньне некаторым палітвязьням да канстытуцыйнага рэфэрэндуму


Палітвязень Дзьмітры Гопта, які мае псыхічнае захворваньне.
Палітвязень Дзьмітры Гопта, які мае псыхічнае захворваньне.

22-гадовага палітычнага вязьня з псыхічным захворваньнем Дзьмітрыя Гопту могуць памілаваць да рэфэрэндуму, паведамілі ягоным сваякам прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага.

Малады чалавек мае шанцы выйсьці на волю да рэфэрэндуму, анансаванага на люты 2022 году. Пра гэта BPN паведамілі ягоныя сваякі са спасылкай на прадстаўнікоў установы «Круглы стол дэмакратычных сілаў» (КСДС), створанай палітолягам Юрыем Васкрасенскім, які пасьля арышту пайшоў на супрацоўніцтва з уладамі.

5 сьнежня прадстаўнікі КСДС правялі сустрэчу са сваякамі палітвязьняў у Жлобіне Гомельскай вобласьці. На сустрэчы яны запэўнілі, што кандыдатуру Дзьмітрыя Гопты разгледзяць на маючым адбыцца паседжаньні камісіі аб памілаваньні, а таксама, што ён нібыта першы ў сьпісе.

Сваякам было заяўлена, што памілаваньне, хутчэй за ўсё, будзе прымеркавана да канстытуцыйнага рэфэрэндуму.

Дзьмітры Гопта — жыхар Жлобіна, які мае псыхічнае захворваньне і разумовую адсталасьць.

Сёлета ў лютым яго асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі за «масавыя беспарадкі» ў Жлобіне 9–10 жніўня 2020 году. Ён адбывае пакараньне ў віцебскай калёніі.

Раней паведамлялася, што праз асаблівасьці разьвіцьця ён ня мог самастойна напісаць прашэньне аб памілаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG