Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьнежні ў Менску падаражэе праезд у грамадзкім транспарце


Трамваі ў Менску

Да канца году плянуецца павышэньне кошту праезду на 5 капеек.

Паездка ў аўтобусе, тралейбусе або трамваі ў Менску неўзабаве будзе каштаваць 80 капеек, а ў мэтро — 85 капеек. Адпаведна, зьменяцца цэны праязных. Пра гэта сказалі ў этэры дзяржаўнага тэлеканалу СТБ.

Апошні раз кошты на праезд узьняліся роўна год таму — у сьнежні 2020 году.

Імаверна, усьлед за сталіцай кошты на прыезд падвысяцца і ў іншых гарадах краіны, аднак пакуль аб гэтым нічога не вядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG