Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’яныя расейскія маракі ледзь ня селі на меліну ў Польшчы


Польскае ўзьбярэжжа Балтыйскага мора
Польскае ўзьбярэжжа Балтыйскага мора

Здарэньне з расейскім караблём адбылося ранкам 5 сьнежня каля Гданьску.

Пасьля 4-й гадзіны раніцы мясцовага часу 5 сьнежня грузавое судна «Руслана» наблізілася да Сабешэўскага пляжу каля Гданьску. Карабель кітайскай пабудовы 2007 году, што належыць кампаніі «Трансфлот» з Санкт-Пецярбургу, плыў зь літоўскай Клайпеды, паведамляе Portalmorski.pl.

Убачыўшы, што судна прамым курсам рухаецца ў бок пляжу, польскія службы пачалі дасылаць экіпажу сыгналы пра небясьпечны рух, але расейскае судна ніяк не зрэагавала на іх. Тады насустрач паплылі судны Марской службы пошуку і ратаваньня і Памежнай варты. Толькі за кілямэтар ад пляжу «Руслана» павярнулася на 180 градусаў і адправілася ў порту Гданьску.

Дзіўны маршрут карабля польскія службоўцы паказалі на відэа.

Кашубзкі дывізіён Памежнай варты адправіўся дасьледаваць, што адбылося на судне і чаму яно доўга не рэагавала на сыгналы, ідучы наўпрост на меліну. Высьветлілася, што капітан «Русланы» меў каля 1 праміле алькаголю ў крыві, а два афіцэры экіпажу па 1,5 праміле.

Зараз высьвятляецца, якім чынам расейскі карабель усё ж павярнуў у порт і ня сеў на меліну — толькі ўбачыўшы польскія памежныя караблі ці пачуўшы радыёсыгналы. Імаверна, падчас першых сыгналаў нікога не было ў рулявой рубцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG