Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Босьніі арыштавалі 7 падазраваных у ваенных злачынствах 1992 году


Паліцыя ў Сараеве
Паліцыя ў Сараеве

Улады Босьніі і Герцагавіны заявілі, што арыштавалі сем асоб, падазраваных у датычнасьці да ваенных злачынстваў, учыненых супраць мірнага насельніцтва падчас басьнійскай вайны 1992–1995 гадоў.

Групу затрымалі 3 сьнежня ў раёнах усходніх гарадоў Біеліна і Сакалац, паведамляе Дзяржаўнае агенцтва расьсьледаваньняў і абароны (SIPA). Усіх сямёх падазраваных перададуць пракуратуры для допыту да таго, як суд прыме рашэньне аб іх магчымым папярэднім зьняволеньні.

Паводле зьвестак пракуратуры Босьніі, ім прад’яўлены абвінавачаньні ва ўдзеле ў забойстве 22 басьнійцаў, у тым ліку сямёх дзяцей, у вёсцы Балатун амаль 30 гадоў таму. Да таго часу трое падазраваных былі супрацоўнікамі сэрбскай паліцыі.

Паводле дадзеных няўрадавай арганізацыі «Асацыяцыя вяртаньня», да канца вайны ў горадзе Біеліна і яго ваколіцах было забіта ня менш за 500 цывільных асоб.

Агулам больш за 100 тысяч чалавек былі забітыя ў канфлікце, які завяршыўся ў 1995 годзе пагадненьнем пры пасярэдніцтве ЗША, якое падзяліла краіну і яе адміністрацыю пераважна паводле этнічнай прыкметы паміж басьнійцамі-мусульманамі, сэрбамі і харватамі.

Гэта ўжо другая апэрацыя для арышту падазраваных у ваенных злачынствах, праведзеная SIPA за апошнія 10 дзён. 30 лістапада агенцтва арыштавала дзевяць чалавек у паўночна-заходнім горадзе Нові Град.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG