Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 8 чалавек. Іх агульны лік наблізіўся да 900


Агулам па стане на 3 сьнежня незаконна за кратамі ўтрымліваюцца 896 актывістаў і выпадковых людзей

Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі восем чалавек, асуджаных і ўзятых пад варту за «абразы» дзяржслужбоўцаў.

Агулам незаконна ўтрымліваюцца за кратамі 896 актывістаў і выпадковых людзей.
Палітычнымі вязьнямі прызнаныя наступныя асобы, пазбаўленыя волі за абразу прэзыдэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

  1. Андрэй Юркоў: асуджаны судом Маладэчанскага раёну паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму
  2. Сяргей Бекман: асуджаны судом Дзятлаўскага раёна паводле арт. 369 КК і 364 КК за абразьлівыя камэнтары ў дачыненьні да службовай асобы да 2 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму
  3. Юры Прахарэнка: асуджаны судом Савецкага раёну Гомля паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), 368 КК (абраза прэзыдэнта) і 391 (абраза судзьдзі) да прымусовага псыхіятрычнага лекаваньня
  4. Андрэй Званароў: асуджаны судом Баранавіцкага раёну паводле арт. 369 КК за абразу былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева да 2 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
  5. Віталь Маркушэўскі: асуджаны паводле арт. 367 КК за паклёп на Лукашэнку да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
  6. Мікалай Гаварко: асуджаны судом Бярозаўскага раёну на 3 месяцы арышту паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады
  7. Яўген Кагоцька: асуджаны судом Бабруйскага раёну на 6 месяцаў «хатняй хіміі» паводле арт. 370 КК (зьнявага дзяржаўных сымбаляў), у апэляцыйным парадку прысуд зьменены на 1 год абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
  8. Данііл Касенка: узяты пад варту на падставе абвінавачваньня паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады.

У сувязі з гэтым праваабаронцы лічаць перасьлед і пазбаўленьне волі палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а названых фігурантаў крымінальных спраў — палітзьняволенымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG