Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз ухваліў вайсковую дапамогу Грузіі, Малдове і Ўкраіне


Сьцяг Эўразьвязу
Сьцяг Эўразьвязу

Эўрапейская рада прыняла ініцыятывы па ўмацаваньні вайсковага і абароннага патэнцыялу Грузіі, Малдовы і Ўкраіны на працягу трох гадоў.

Як паведамляецца ў заяве Эўрарады, новыя меры ў рамках Эўрапейскага мэханізму міру (EPF) накіраваныя на ўмацаваньне «ўнутранай устойлівасьці і міру» і не прадугледжваюць паставак сьмяротных узбраеньняў.

У рамках праграмы Грузія атрымае дапамогу ў памеры 12,75 мільёна эўра, каб яе ўзброеныя сілы маглі «аказваць свае паслугі грамадзянскаму насельніцтву ў крызісных ці надзвычайных сытуацыях», гаворыцца ў паведамленьні.

Як паведамляецца, у рамках праграмы дапамогі будзе прадастаўляцца мэдычнае і інжынэрнае абсталяваньне, а таксама «транспартныя сродкі грамадзянскага прызначэньня».

Узброеныя сілы Малдовы атрымаюць дапамогу ў памеры 7 мільёнаў эўра для нарошчваньня патэнцыялу мэдычных і інжынэрных службаў.

У прыватнасьці, грошы пойдуць на пастаўку мэдычнага абсталяваньня для Ваенна-мэдыцынскай службы і абсталяваньня для абясшкоджваньня боепрыпасаў для інжынэрнага батальёна.

Украіне выдзеляць 31 мільён эўра, каб «падвысіць агульную ўстойлівасьць» краіны і «ўмацаваць патэнцыял» яе ўзброеных сіл.

Сродкі пойдуць на фінансаваньне палявых шпіталяў і іншых ваенных мэдыцынскіх устаноў, а таксама «інжынэрных, мабільных і лягістычных падразьдзяленьняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG