Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі скасуюць санкцыі супраць Лукашэнкі. Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША патлумачыла


Андрэа Калан
Андрэа Калан

Афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнта ЗША Андрэа Калан у эфіры тэлеканалу «Настоящее время» расказала, пры якіх умовах будуць скасаваныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі.

«Хачу падкрэсьліць, што гэтыя санкцыі існуюць, каб Лукашэнка памяняў свае паводзіны. Дзяржсакратар Блінкен сказаў, што санкцыі будуць і жорсткія да таго часу, пакуль Лукашэнка не памяняе свае паводзіны. Гэта і мігранты, уразьлівыя людзі, якія знаходзяцца на мяжы з Польшчай, Латвіяй і Літвой. Гэта і амаль 900 палітвязьняў, якія знаходзяцца цяпер у турмах Беларусі.

Санкцыі існуюць, каб людзі памянялі паводзіны. Мы хочам, каб у Беларусі былі свабодныя выбары і каб людзі маглі жыць нармальна, каб іхнія галасы былі чутныя. Таму праз гэта санкцыі і ўведзеныя. І як сказаў дзяржсакратар Блінкен, яны будуць больш жорсткімі, калі сытуацыя будзе працягвацца". — сказала Андрэа Калан.

Пяты пакет санкцый супраць тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу ў чацьвер і тым самым уступіў у сілу.

У сьпіс увайшлі прадпрыемствы зь Беларусі, Сырыі і Турэччыны, а таксама беларускія памежнікі, судзьдзі і прапагандысты.

Сьпіс з 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый быў ухвалены 1 сьнежня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG