Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі пратэстуе супраць высылкі з Чэхіі кіраўніка фэдэрацыі футболу


Уладзімер Базанаў, верасень 2019

Часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Пэтэр Галакса быў выкліканы ў Міністэрства змажных спраў Беларусі з прычыны высылкі кіраўніка Беларускай фэдэрацыі футболу (БФФ) Уладзімера Базанава.

Як паведаміла РИА Новости са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, афіцыйны Менск выказаў пратэст і запатрабаваў тлумачэньняў ад чэскага боку.

  • Кіраўніка футбольнай асацыяцыі Беларусі затрымалі разам з жонкай у Чэхіі за парушэньне супрацьэпідэмічных мер, выслалі з Чэхіі і анулявалі іх шэнгенскія візы, выдадзеныя іншай краінай.
  • Базанаў, былы вайсковец, знаходзіцца ў санкцыйных сьпісах краін Балтыі. У адрозьненьне ад Кіпру, дзе Базанаў з жонкай пабываў напярэдадні, Чэхія гэтыя сьпісы падтрымлівае.
  • Сам прэс-сакратар МЗС, Анатоль Глаз, як стала вядома Радыё Свабода, трапіў у сьпіс пятага пакету санкцый Эўразьвязу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG