Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прапанаваў увесьці «эканамічны пашпарт украінца». Што гэта такое


Уладзімір Зяленскі ў Вярхоўнай Радзе, 1 сьнежня 2021 г.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што 10 сьнежня ўнясе законапраект аб «эканамічным пашпарце ўкраінца», які дазволіць украінскім дзецям атрымаць сродкі ад выкарыстаньня нетраў у краіне.

Пра гэта ён сказаў 1 сьнежня падчас штогадовага пасланьня да Вярхоўнай Рады, якое трансьлявалі ўкраінскія тэлеканалы.

«Да 10 сьнежня ўпершыню ў гісторыі незалежнасьці (Ўкраіны) унясу законапраект аб эканамічным пашпарце ўкраінца. Згодна зь ім плата за выкарыстаньне нетраў будзе назапашвацца на рахунках украінскіх дзяцей», — сказаў Зяленскі.

Паводле прэзыдэнта, гэтыя грошы будуць назапашвацца на рахунку ў банку. У 18 гадоў іх можна будзе патраціць на атрыманьне вышэйшай адукацыі ў краіне або набыцьцё ўласнага жытла.

«Дзякуючы гэтым двум законам нарэшце нашы алігархі стануць сапраўднымі інвэстарамі ў будучыню нашых дзяцей», — адзначыў Зяленскі.

30 лістапада Рада прагаласавала за падатковы закон № 5600, які павялічвае рэнту — плату за выкарыстаньне прыродных рэсурсаў.

  • Практыка адлічэньня сродкаў за выкарыстаньне нетраў існуе ў некалькіх арабскіх краінах — ААЭ, Кувэйце, Саудаўскай Арабіі. На гэтыя грошы там адкрываюць рахункі дзецям і забясьпечваюць некаторыя віды сацыяльных ільгот.
  • «Нафтавую рэнту» атрымліваюць таксама жыхары Аляскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG