Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 10 000 мігрантаў у Беларусі плянуюць нелегальна перасекчы мяжу, — Памежная служба Польшчы


Мігранты на беларуска-польскай мяжы

Па нашых дадзеных, у Беларусі каля 10 тысяч замежнікаў, якія плянуюць перайсьці мяжу нелегальна, — паведаміла прэс-сакратарка польскай Памежнай службы Ганна Міхальска.

Прэс-сакратарку спыталі пра лягеры мігрантаў на мяжы з Польшчай.

— Ніякіх стаянак на мяжы мы не назіраем. Цяпер у ваколіцах Кузьніцы ціха, няма спробаў перасекчы мяжу з ужываньнем сілы, — падкрэсьліла Міхальска.

— На мяжы людзі цяпер не разьбіваюць лягеры, іх прывозіць грузавікамі беларускі бок. «Магчыма, з гэтага цэнтру, магчыма, зь іншых месцаў, дзе яны зьбіраюцца», — сказала яна.

Прадстаўніца Памежнай службы адзначыла, што, паводле іх зьвестак, у Беларусі цяпер каля 10 тысячаў замежнікаў, якія плянуюць нелегальна перасекчы мяжу.

— Колькі іх каля мяжы, а колькі ў глыбіні краіны, мы ня ведаем, — сказала Міхальска.

На пытаньне, ці зьмяніліся працэдуры адносна выезду грузавікоў зь Беларусі, Міхальска адказала, што «ў правілах нічога не зьмянілася».

— Сапраўды, грузавікоў даволі шмат. Калі ласка, памятайце, што на гэта таксама паўплывала тое, што пераход у Кузьніцы зачынены, — нагадала яна.

Ці разглядаецца варыянт адкрыцьця пераходу ў Кузьніцы?

— Пакуль у мяне няма інфармацыі, што пераход будзе адкрыты ў бліжэйшыя дні, — адказала Міхальска.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG