Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барбадас выйшаў з-пад улады брытанскай манархіі і абвясьціў сьпявачку Рыяну нацыянальнай гераіняй


Сандра Мэйсан і сьпявачка Рыяна на цырымоніі інаўгурацыі прэзыдэнткі Барбадаса, 20 лістапада 2021 году
Сандра Мэйсан і сьпявачка Рыяна на цырымоніі інаўгурацыі прэзыдэнткі Барбадаса, 20 лістапада 2021 году

Барбадас афіцыйна выйшаў з-пад улады брытанскай манархіі і афіцыйна стаў парлямэнцкай рэспублікай. Першай прэзідэнткай карыбскай астраўной дзяржавы стала Сандра Мэйсан. На пасаду кіраўніцы дзяржавы яе выбралі ў канцы кастрычніка. Да выбараў Мэйсан займала пасаду генэрал-губэрнатаркі Барбадасу.

На цырымоніі інаўгурацыі ў сталіцы вострава Брыджтаўне асабіста прысутнічаў прынц Чарлз. Ён перадаў Барбадасу пажаданьні міру і працьвітаньня ад каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы II.

Улады Барбадаса падчас інаўгурацыі Мэйсан таксама абвясьцілі нацыянальнага героя дзяржавы. Ім стала сьпявачка Рыяна, якая нарадзілася на востраве. У 2018 годзе Рыяне прысвоілі ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла.

  • У Барбадасе жыве каля 300 тысяч чалавек. З XVII стагодзьдзя дзяржава была пад уладай брытанскай манархіі. У 1966 годзе Барбадас атрымаў незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі, але ўваходзіў у Брытанскую садружнасьць нацыяў.
  • Афіцыйна кіраўніцай Барбадасу заставалася каралева Лізавета II. Яна прызначала сваім прадстаўніком генэрал-губэрнатара. У 2020 годзе ўлады карыбскага вострава вырашылі поўнасьцю адмовіцца ад падпарадкаваньня брытанскай манархіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG