Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронны бюджэт ЗША заблякаваны з прычыны «Паўночнага патоку — 2»


Рэспубліканцы ў Сэнаце ЗША заблякавалі прыняцьце абароннага бюджэту на суму каля 770 мільярдаў даляраў без узмацненьня санкцый супраць газаправоду «Паўночны паток — 2». Падтрымалі праект бюджэту 45 чалавек, супраць прагаласаваў 51.

Лідэр дэмакратаў у Сэнаце Чак Шумэр назваў рашэньне рэспубліканцаў абуральным.

Незадоўга да галасаваньня ў Сэнаце па абаронным бюджэце амэрыканскія СМІ пісалі, што Белы дом і Дзяржаўны дэпартамэнт прасілі сэнатараў не дапускаць паправак аб узмацненьні жорсткасьці абмежаваньняў супраць «Паўночнага патоку — 2».

Апанэнты «Паўночнага патоку — 2» асьцерагаюцца, што ў выпадку запуску праекту Заходняя Эўропа адмовіцца ад транзыту газу праз Украіну. Раней, паводле зьвестак СМІ, з просьбай да Кангрэсу ЗША ня ўводзіць новыя санкцыі супраць газаправоду зьвяртаўся ўрад Нямеччыны. Выданьне Axios са спасылкай на канфідэнцыйны дакумэнт бундэстагу пісала, што, на думку Бэрліну, праект ня будзе ўяўляць пагрозы для Кіева, пры ўмове захаваньня транзыту.

На разглядзе ў Сэнаце таксама знаходзіцца папраўка ад дэмакратаў у праект абароннага бюджэту аб узмацненьні санкцыяў супраць Масквы. Яна, у прыватнасьці, прадугледжвае абмежаваньні супраць газаправоду і асабіста прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў выпадку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

  • Газаправод «Паўночны паток — 2» — супольны праект расейскага «Газпрому» і шэрагу эўрапейскіх, перш за ўсё нямецкіх, кампаніяў — быў канчаткова дабудаваны ў верасьні. Цяпер ён чакае сэртыфікацыі нямецкімі ўладамі і канчатковай ухвалы Эўракамісіі. ЗША і шэраг краін ЭЗ выступаюць супраць рэалізацыі гэтага праекту, называючы яго інструмэнтам націску на Ўкраіну і Эўразьвяз.
  • Злучаныя Штаты ўвялі шэраг санкцыяў у сувязі з праектам, якія, аднак, не закранулі сам газаправод і ягоных уладальнікаў. Кангрэс цяпер абмяркоўвае магчымасьць заканадаўча абавязаць адміністрацыю ЗША ўвесьці больш жорсткія санкцыі.
  • У Нямеччыне мяняецца ўрад. У кааліцыі будуць і апанэнты газаправоду — партыя «Зялёных». Пры гэтым кааліцыйная дамова ня згадвае пра «Паўночны паток — 2», такім чынам, палітыка Бэрліну ў адносінах да газаправоду, хутчэй за ўсё, ня зьменіцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG