Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Польшчы адмовіў беларускім уладам у справе выдачы палітуцекача Малахоўскага


Макар Малахоўскі
Макар Малахоўскі

У Варшаве завяршыўся суд па справе Макара Малахоўскага — польскі бок ня выдасьць яго ўладам Беларусі.

Пра рашэньне суду паведаміў тэлеканал Белсат.

Як раней паведаміў адвакат, яны атрымалі ліст з Генэральнага сакратарыяту Інтэрполу, які пацьвярджае выдаленьне зьвестак пра Макара Малахоўскага з базы міжнароднага вышуку.

30 лістапада пачаўся разгляд справы 27-гадовага Макара Малахоўскага, якога затрымалі ў Польшчы 12 верасьня на запыт беларускай пракуратуры. Яго нядаўна выдалілі з базы Інтэрполу. Пра разгляд расказаў Белсат.

Раней адвакат Малахоўскага Алесь Міхалевіч паведаміў, што яны атрымалі ліст з Генэральнага сакратарыяту Інтэрполу, які пацьвярджае выдаленьне зьвестак пра Макара з базы міжнароднага вышуку.

Макар Малахоўскі ў польскім судзе 30 лістапада
Макар Малахоўскі ў польскім судзе 30 лістапада

Макар Малахоўскі пакінуў Беларусь вымушана праз рэпрэсіі і знаходзіцца ў Польшчы па гуманітарнай візе зь лістапада 2020 году. 12 верасьня ўвечары ў кватэры пад Варшавай, дзе ён жыў, Макара затрымала польская паліцыя на 48 гадзін. Высьветлілася, што прычына затрыманьня ў тым, што Малахоўскі значыўся ў сьпісах Інтэрполу.

У Беларусі на яго завялі крымінальную справу нібыта за наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 году (арт. 364 КК, гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Пазьней міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі пракамэнтаваў у Twitter затрыманьне хлопца.

«Учорашняе затрыманьне грамадзяніна Беларусі ў Пясэчне — гэта вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстаньня так званай „чырвонай ноты Інтэрполу“. На гэты раз беларускім рэжымам. Яшчэ ў ліпені я зьвярнуўся да ўладаў Інтэрполу, кажучы аб патрэбе зьменаў у гэтай сфэры», — напісаў Марыюш Каміньскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG