Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памілаваны Лукашэнкам карупцыянэр будзе курыраваць законнасьць і правапарадак


Шарж на чыноўнікаў-карупцыянэраў
Шарж на чыноўнікаў-карупцыянэраў

Цяпер ён куратар ідэалягічнай і інфармацыйнай працы, сфэры адукацыі, моладзевай палітыкі, законнасьці, правапарадку і правоў грамадзян.

У Магілёве намесьнікам кіраўніка раённай адміністрацыі па сацыяльных пытаньнях прызначылі былога начальніка ўпраўленьня адукацыі гораду, на якога ў 2014 годзе ўзбуджалі крымінальную справу. Тады чыноўніка злавілі на крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі. Праўда, тады Лукашэнка яго памілаваў. Пра гэта паведамляе Telegram-канал праваабарончага валянтэрскага гурту MAYDAY.

Сьледзтва выявіла, што службовец на працягу чатырох навучальных гадоў, у 2010–2013 гадах, афармляўся ў школу на працу па сумяшчальніцтве настаўнікам факультатыўных заняткаў на ўмовах тэрміновай працоўнай дамовы, пры гэтым фактычна такіх заняткаў з навучэнцамі не праводзіў. За гэты час яму налічылі заробкаў на 22 мільёны (недэнамінаваных) рублёў.

Сваю віну Дуплеўскі прызнаў і зьвярнуўся да Лукашэнкі з прашэньнем аб памілаваньні. Пасьля кампэнсацыі стратаў дзяржаве абвінавачаны ў 2015 годзе быў вызвалены. Пры гэтым санкцыя артыкула, які ставіўся ў віну Дуплеўскаму, прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Праз год яго паспрабавалі прызначыць дырэктарам трэцяй магілёўскай гімназіі, аднак бацькі выступілі супраць. Пры канцы 2016-га памілаванага чыноўніка прызначылі дырэктарам чацьвёртай гімназіі. Пасьля ён даслужыўся да начальніка ўпраўленьня адукацыі гораду.

Яўген Дуплеўскі — бакаляўр пэдагагічных навук, настаўнік ангельскай мовы вышэйшай катэгорыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG