Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая лэдзі Туркмэністану ўпершыню зьявілася ў СМІ. ФАТАФАКТ


Першая лэдзі Турэччыны Эміне Эрдаган, прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган, прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедаў і першая лэдзі Туркмэністану Агульгерэк Бердымухамедава
Першая лэдзі Турэччыны Эміне Эрдаган, прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган, прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедаў і першая лэдзі Туркмэністану Агульгерэк Бердымухамедава

Турэцкія СМІ апублікавалі фота першай лэдзі Туркмэністану Агульгерэк Бердымухамедавай. Сумеснае фота з прэзыдэнтам Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедавым і прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і іх жонкамі было зроблена падчас банкету ў Ашхабадзе.

Эрдаган прыбыў у Туркмэністан з двухдзённым візытам для ўдзелу ў саміце Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва.

Афіцыйныя туркмэнскія выданьні ніколі раней не публікавалі фота Бердымухамедавай. Адным з першых фатаздымак туркмэнскай першай лэдзі апублікавала выданьне SonDakika.

Жонка Гурбангулы Бердымухамедава ніколі не фігуруе ў туркмэнскіх СМІ. Сямейныя фатаграфіі звычайна дэманструюць сына, дачок і ўнукаў прэзыдэнта.

Туркмэнская служба Радыё Свабода зьвяртае ўвагу на тое, што шырокая грамадзкасьць дагэтуль ня ведае простых фактаў пра Агульгерэк Бэрдымухамедаву, колькі ёй гадоў і чым яна займаецца. Бердымухамедаў не бярэ жонку ў замежныя паездкі.

Гурбангулы Бердымухамедаў заняў пасаду прэзыдэнта Туркмэністану ў 2007 годзе пасьля сьмерці Сапармурата Ніязава, які кіраваў краінай 21 год. Бердымухамедаў мае тытул «Аркадаг», што перакладаецца як «заступнік». У 2012 і 2017 гадах ён перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, паводле афіцыйных зьвестак, з вынікам 97,14% і 97,69%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG