Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт «Беларускі партызан» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»


Сайт выданьня «Беларускі партызан»
Сайт выданьня «Беларускі партызан»

Чарговы сайт трапіў у «экстрэмісцкі сьпіс» уладаў Беларусі. У Беларусі экстрэмісцкімі прызнаныя каля 300 інтэрнэт-рэсурсаў.

Рашэньне прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомлю, які яшчэ ў ліпені прызнаў экстрэмісцкім сайт і сацыяльныя сеткі тэлеканалу «Белсат». Цяпер такая ж пастанова выйшла пра «Беларускі партызан», піша сайт «Беларускі партызан»

«Мы ўпэўненыя, што свабода меркаваньняў ня можа лічыцца экстрэмізмам. Мы ўпэўненыя, што згода ў грамадзтве не дасягаецца праз забароны і цэнзуру. Мы будзем думаць, што рабіць далей», — адказалі ў рэдакцыі «БП».

Тыдзень таму экстрэмісцкай стала ўся прадукцыя рэдакцыі «Нашай нівы», двое яе супрацоўнікаў, галоўны рэдактар Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзелу маркетынгу Андрэй Скурко ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца ў турме ў палітычна матываванай справе.

Таксама ў лістападзе «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ўлады абвясьцілі прадукцыю інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG