Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд па справе зьняволенага студэнта Баярскага праходзіць у закрытым рэжыме


Арцём Баярскі, палітвязьні, былы студэнт БДУ
Арцём Баярскі, палітвязьні, былы студэнт БДУ

У Менскім гарадзкім судзе распачаўся судовы працэс над 20-гадовым палітзьняволеным Арцёмам Баярскім, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль дзевяць месяцаў.

Экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваньнем) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Як паведамляе «Вясна», Арцёму пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.

На пачатку судовага працэсу судзьдзя Алена Шылько па хадайніцтву пракурора вырашыла праводзіць судовае разьбіральніцтва па справе ў закрытым рэжыме, бо «ў матэрыялах справы маюцца зьвесткі аб інтымным баку жыцьця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнаная экстрэмісцкай».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG