Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Матэрыялы праслухоўваньня, верасень 2020. Як прапаноўвалі ціснуць на жанчын і дзяцей


Беларускія Кібэр-партызаны
Беларускія Кібэр-партызаны

Зьявіўся запіс тэлефонных размоваў празь месяц пасьля пачатку пратэстаў, на якім міліцэйскія афіцэры вырашалі, як далей перасьледаваць жанчын і як дзейнічаць з актывістамі страйку на «Беларуськаліі».

Кібэр-партызаны апублікавалі чарговы зьліў пра пратэсты 2020 году. На ім размова двух афіцэраў міліцыі, Рамана М. і Віталя К. пра неабходнасьць складаць пратаколы на ўдзельнікаў акцый пратэсту.

Міліцэйскі начальнік заяўляе свайму падначаленаму, што ў адрозьненьне ад іншых рэгіёнаў, пад Менскам узрастае пратэставая актыўнасьць. Пры гэтым у размове сустракаецца і тэма вывешаных у вокнах і на бальконах нацыянальных сьцягоў — у тым выпадку, 10 верасьня 2020 году, заяўлена, што толькі «ЖЭС ці архітэктура» могуць складаць свае заключэньні і не дапускаць гэтага. Як вядома, пазьней міліцыя пачала складаць пратаколы за «незаконнае пікетаваньне» і адпраўляць людзей на содні.

У шэрагу выпадкаў сілавікі самі прымацоўвалі сьцяг на бальконе, каб яго сфатаграфаваць і абумовіць затрыманьне чалавека, а ў судзе сьведчыць супраць яго, каб затрыманага арыштавалі.

На жанчын, якія бралі з сабой на акцыі дзяцей, у размове прапануецца з дапамогай адпаведных дзяржаўных сацыяльных службаў складаць пратаколы б пастаноўцы ў «сацыяльна небясьпечнае становішча». Раман М. пасьля прамых указаньняў віцэ-прэм'ера Ігара П. прапанаваў ідэнтыфікаваць асобы жанчын-удзельніц акцый і «напружваць камісію ў справах непаўналетніх».

Таксама абмяркоўваюцца пратэсты ў шахтароў у Салігорску. Відавочна, што міліцыянты атрымалі каманду працаваць са страйкоўцамі «акуратна», не затрымліваць усіх адразу, а размаўляць зь імі, паколькі «Беларускалій» — стратэгічна важнае прадпрыемства. Аднаму з суразмоўцаў, Віталю К. гэта яўна не падабаецца і ён не хавае сваіх нэгатыўных эмоцый, кажучы, што «сілы і сродкі ёсьць».

Як і ва ўсіх папярэдніх «зьлітых» размовах, матэрыялах праслухоўваньня міліцыянтаў, на стужцы гучаць нецэнзурныя словы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG