Пасьля выступленьня Лукашэнкі каля 100 мігрантаў адправіліся на штурм польскай мяжы. ВІДЭА

абноўлена
Аўтамабіль беларускай памежнай службы на мяжы Беларусі і Польшчы
Аўтамабіль беларускай памежнай службы на мяжы Беларусі і Польшчы

Атака з мэтаю прарыву ў Польшчу адбылася ў Белавежы. Яна сталася няўдалай, але пацярпелі двое польскіх памежнікаў.

Польская Памежная варта прадухіліла чарговую спробу штурму мяжы. На гэты раз прарвацца ў краіну спрабавала група ў 100 чалавек у раёне Белавежы. Двое польскіх вайскоўцаў атрымалі невялікія раненьні.

Агулам за 26 лістапада 206 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу, аднак польскія службы былі напагатове. Акрамя таго, у Польшчы затрымалі 7 чалавек за спрыяньне незаконнаму пераходу мяжы. Гэта 6 грамадзянаў Грузіі і 1 Расеі.

У пятніцу на мяжу прыехаў Аляксандар Лукашэнка, выступіўшы перад мігрантамі паблізу лягістычнага цэнтру «Брузгі» на імправізаванай сцэне на паддонах. Ён паведаміў у чарговы раз зьняпраўджаную Нямеччынай інфармацыю аб тым, што Бэрлін нібыта пагадзіўся прыняць 2 тысячы чалавек да сябе і паабяцаў надалей не перашкаджаць спробам прарыву ў Польшчу і Літву.

Польскія і літоўскія службы неаднаразова прадстаўлялі доказы, як беларускія памежнікі ня толькі не затрымліваюць мігрантаў, але і актыўна дапамагаюць ім пераходзіць мяжу з суседнімі дзяржавамі, парушаючы закон.

Штодня польскія памежнікі фіксуюць спробы масавага прарыву празь мяжу. Часта групы мігрантаў налічваюць 100-200 чалавек. Пры гэтым нішчыцца агароджа з калючага дроту, цераз яе перакідаюць драўляныя паддоны, каб па іх пераходзіць у Польшчу, або пераразаюць дрот з дапамогай снадзіва: кусачак, абцугоў, нажніц.

​
XS
SM
MD
LG