Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тэрміны запрасіў пракурор па самае не магу». Ад Сяргея Ціханоўскага і Ўладзімера Цыгановіча прышлі лісты перад прысудам


Сяргей Ціханоўскі і Ўладзімер Цыгановіч. Менск, 14 кастрычніка 2019
Сяргей Ціханоўскі і Ўладзімер Цыгановіч. Менск, 14 кастрычніка 2019

14 сьнежня абвесьцяць прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Уладзімеру Цыгановічу і Дзьмітрыю Папову. Ім пагражае да 12–15 гадоў пазбаўленьня волі.

У судзе, які праходзіць у гомельскай турме ў закрытым рэжыме, ужо выступілі абвінаваўца і адвакаты. Таксама прагучала апошняе слова абвінавачаных. Колькі запрасіў пракурор для палітвязьняў — невядома. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошваньні.

Зь лістоў вязьняў можна зразумець, што тэрміны, якія просіць пракурор, — вялікія ці максымальныя. «Канкрэтна тэрміны ня ведаю. Але ведаю, што запрасіў пракурор па самае не магу», — кажа Натальля, жонка блогера Ўладзімера Цыгановіча.

Ён напісаў з турмы з гумарам: «Прыемна, што мяне так высока ацанілі».

Сяргей Ціханоўскі пачаў у турме пісаць вершы. Ён дасылае іх сваім сябрам, але большасьць вершаў зь невядомай прычыны не праходзяць цэнзуру. Таму сябры іх не атрымліваюць.

25 лістапада да сяброў Сяргея выпадковым чынам прарваўся ягоны верш з турмы.

Сейчас, Шекспир, не до законов,
Стоять нельзя, ходить нельзя,
Нельзя сказать — что нам нельзя,
И полчища людей в погонах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG