Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адным толькі Фрунзэнскім раёне Менску трэба 88 выхавальнікаў у садок і 48 памочнікаў


Менская школа № 130

Глядзім, наколькі вялікі дэфіцыт вакансій у сфэры адукацыі.

Агулам у рэспубліканскай базе вакансій цяпер 353 пасады для настаўнікаў. Самы распаўсюджаны заробак — ад 500 да 1000 рублёў, але ёсьць і сьціплейшыя заробкі.

Напрыклад, у 10 школу Пінску шукаюць настаўніка матэматыкі працаваць у дзьве зьмены са стаўкай 600 рублёў.

Настаўніку рускай мовы і літаратуры ў Менску прапануюць на стаўку ад 500 да 1000 рублёў.

Толькі ў адным раёне Менску шукаюць 66 настаўнікаў

Больш вакансій настаўнікаў разьмяшчаюць на сайтах раённых упраўленьняў адукацыі. Напрыклад, у Фрунзэнскім раёне Менску, згодна з сайтам упраўленьня адукацыі, шукаюць:

  • 4 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
  • 7 настаўнікаў ангельскай мовы
  • 1 настаўніка біялёгіі
  • 1 настаўніка хіміі
  • 1 настаўніка тэхнічнай працы
  • 8 настаўнікаў фізычнай культуры
  • 5 настаўнікаў інфарматыкі
  • 14 настаўнікаў матэматыкі
  • 11 настаўнікаў пачатковых клясаў
  • 8 настаўнікаў рускай мовы і літаратуры
  • 6 настаўнікаў фізыкі

Агулам 66 настаўнікаў — без уліку адміністратыўнага пэрсаналу, псыхолягаў, дэфэктолягаў і арганізатараў — толькі ў адным раёне сталіцы.

Шукаюць 88 выхавальнікаў у дзіцячы садок

У рэспубліканскім банку вакансій — 555 вакансій выхавальніка. Ня толькі ў дзіцячыя садкі, а і ў карэкцыйныя цэнтры ды іншыя ўстановы.

Заробкі 500–700 рублёў. Самы вялікі, які знаходзім, — 1000 рублёў. Столькі прапануюць на месяц выхавальніку ў санаторным дзіцячым садку ў Менску.

Але маштабы дэфіцыту кадраў лепш відаць на прыкладзе аднаго раёну. У Фрунзенскім раёне Менску шукаюць 88 выхавальнікаў у дзіцячы садок, а таксама 48 памочнікаў выхавальніка. Гэта 136 вакансій толькі ў адным раёне сталіцы.

Такая сытуацыя ня толькі ў адным раёне Менску. Напрыклад, у Партызанскім раёне шукаюць 23 выхавальнікаў у дзіцячыя садкі і 17 памочнікаў выхавальніка. У Першамайскім раёне шукаюць 13 выхавальнікаў у дзіцячы садок, у Савецкім раёне Менску патрэбны 31 выхавальнік у дзіцячыя садкі.

А што ў рэгіёнах?

Напрыклад, у Наваполацку, згодна з агульнадзяржаўным банкам вакансій, шукаюць чатырох настаўнікаў-дэфэктолягаў і трох выхавальнікаў. У ясьлі-сад № 9 Наваполацку шукаюць выхавальніка з заробкам 420 рублёў.

У Іўі Горадзенскай вобласьці ў школу шукаюць спэцыяліста па вайскова-патрыятычным выхаваньні на палову стаўкі. Прапануюць 384 рублі 12 капеек.

Агулам па ўсёй Горадзенскай вобласьці шукаюць, згодна з агульнарэспубліканскім банкам вакансій, 84 настаўнікі і 81 выхавальніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG