Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт РС/РСЭ Джэймі Флай: «Андрэй Кузьнечык павінен быць неадкладна вызвалены!»


Прэзыдэнт РС/РСЭ Джэймі Флай

Сёньня зьявілася інфармацыя, што Андрэя Кузьнечыка зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна. Пра гэта паведамілі 26 лістапада валянтэры тэлеграм-каналу «Списки Окрестина». На якой падставе затрымалі Андрэя, дагэтуль не вядома.

Жонцы Андрэя Алесі Рак у ізалятары на Акрэсьціна, аднак, сказалі ўдзень, што яе мужа ў іх няма.

25 лістапада фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі.

З нагоды затрыманьня Андрэя Кузьнечыка з адмысловай заявай выступіў прэзыдэнт Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа Джэймі Флай:

«Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае намаганьні з мэтай зьнішчыць усе незалежныя СМІ ў Беларусі. Андрэй быў выкрадзены агентамі рэжыму толькі за тое, што ён журналіст. Рэжым таксама атакаваў адзін з нашых акаўнтаў у сацыяльных сетках, спрабуючы перакрыць яшчэ адзін канал інфармацыі для беларускага народу. Андрэй павінен быць неадкладна вызвалены, яму павінна быць дазволена вярнуцца да жонкі і маленькіх дзяцей. Ніякага злачынства ён не ўчыняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG