Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы з Расеяй і Беларусьсю ўкраінскія спэцслужбы знайшлі зброю зь цеплавізарамі


На ўкраінска-беларускай мяжы (ілюстрацыйнае фота)
На ўкраінска-беларускай мяжы (ілюстрацыйнае фота)

Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла аб выяўленьні ў Чарнігаўскай вобласьці, ля мяжы з Расеяй і Беларусьсю, арсэналу агнястрэльнай зброі зь цеплавізарамі.

«Сродкі паражэньня выяўленыя на тэрыторыі дзьвюх прыватных паляўнічых баз, якія разьмешчаныя паблізу мяжы з Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. Падчас ператрусаў на месцы разьмяшчэньня аб’ектаў і па адрасах пражываньня прадстаўнікоў іх адміністрацыі праваахоўнікі выявілі ручны кулямёт Калашнікава калібру 7,62 мм, 4 вінтоўкі замежнай вытворчасьці з аптычным прыцэлам, прыладай для бясшумнай стральбы і цеплавізарам, пісталет Макарава, рэвальвэр і амаль 400 патронаў рознага калібру, дымавую шашку», — сказана ў паведамленьні.

Паводле зьвестак СБУ, таксама выяўлена больш за 400 адзінак спэцыяльных адмычак, каб таемна пранікаць у памяшканьні.

«Выяўленыя сродкі паражэньня і іншыя прадметы накіраваныя на экспэртызу. У межах крымінальнага вядзеньня паводле арт. 263 (незаконнае абыходжаньне са зброяй, боепрыпасамі або выбуховымі рэчывамі) Крымінальнага кодэксу Ўкраіны працягваецца дасудовае расьсьледаваньне», — сказана ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG