Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аматара «чырвоных памідораў зь белай сьмятанай» асудзілі на чарговыя 15 сутак


Памідоры на кірмашы, ілюстрацыйнае фота
Памідоры на кірмашы, ілюстрацыйнае фота

Паводле якіх артыкулаў судзілі 65-гадовага інжынэра Анатоля Шаўковіча, на гэты момант невядома.

Затрыманага 11 лістапада Анатоля Шаўковіча, выказваньне якога ў «пакаяльным» відэа МУС пра любоў да белага і чырвонага колераў (у прыватнасьці, да чырвоных памідораў зь белай сьмятанай) стала новым мэмам, асудзілі на чарговыя 15 сутак.

Навіну аб працягу арышту Анатоля Шаўковіча апублікаваў у Facebook Аляксандар Знак, бацька палітзьняволенага юрыста Максіма Знака.

«Майго сябра Анатоля арыштавалі ў дзень народзінаў, калі яму споўнілася 65 гадоў. Сёньня дадалі яшчэ 15 сутак... Твар у яго чырвоны, а валасы сівыя, то бок белыя. І ён чакае вашых лістоў на Акрэсьціна».

Паводле якіх артыкулаў судзілі інжынэра, на гэты момант дакладна невядома.

Пасьля першага затрыманьня мужчыны прэс-служба МУС паведамляла, што ён нібыта «арганізаваў у падвале дома вытворчасьць пратэставай сымболікі; вырабленыя сьцягі мужчына закідваў на дрэвы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG