Яшчэ два самалёты зь мігрантамі зь Менску паляцелі ў Ірак

Ірацкія мігранты ў менскім аэрапорце. Архіўнае фота
Ірацкія мігранты ў менскім аэрапорце. Архіўнае фота

Два самалёты зь мігрантамі авіякампаніі Iraqi Airways паляцелі зь Менску ў ірацкі горад Арбіль

Вылет першага самалёта, разьлічанага на 180 пасажыраў, адбыўся каля 22:15 напярэдадні 25 лістапада. У 2:45 ночы 26 лістапада вылецеў самалёт Boeing 747-400, разьлічаны на 420 пасажыраў.

Яшчэ два эвакуацыйныя рэйсы чакаюцца цягам дня 26 лістапада.

Маджыд Ал-Кінані, консул Іраку ў Расеі і Беларусі, у Нацыянальным аэрапорце «Менск» заявіў, што 26 лістапада адбудуцца яшчэ два эвакуацыйныя рэйсы, і ўлады Іраку маюць намер дапамагчы зь вяртаньнем на радзіму ўсім, піша БелТА.

«Як і дамовіліся ў Іраку, сёньня будзе два рэйсы, і заўтра таксама два рэйсы. Гэта 650 чалавек. Будзем вяртаць усіх, хто тут. Нават калі гэта 10 тысяч чалавек. Але мы ня ведаем дакладна, колькі іх будзе. Цяпер ёсьць тысяча чалавек, якія добраахвотна вяртаюцца», — сказаў консул.

18 лістапада зь Менску ў ірацкія гарады Арбіль і Багдад на эвакуацыйным рэйсе вярнуліся 430 мігрантаў. Ад таго часу эвакуацыйных рэйсаў не было. Аднак МУС паведаміла, што з таго часу звыш ста мігрантаў вылецелі зь Беларусі «ў індывідуальным парадку».

​
XS
SM
MD
LG