Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі самалёт зь мігрантамі адпраўляецца ў Ірак


Ірацкія мігранты ў менскім аэрапорце. Архіўнае фота
Ірацкія мігранты ў менскім аэрапорце. Архіўнае фота

Самлёт авіякампаніі Iraqi Airways, на якім частка мігрантаў паляціць зь Менску ў Эрбіль, прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце.

Тэлеграм-канал Менскага аэрапорту паведамляў, што вылет самалёта, разьлічанага на 180 пасажыраў, адбудзецца прыблізна праз гадзіну пасьля прылёту.

Менскі аэрапорт заявіў раней сёньня, што рэйсаў у Ірак будзе толькі два: у 22:15 чацьвярга і 26 лістапада ў 1:15. Начным рэйсам паляціць самалёт Boeing 747-400, разьлічаны на 420 пасажыраў.

  • Раней СМІ пісалі , што авіякампанія Iraqi Airways зьняла заплянаваны раней эвакуацыйны рэйс, бо «Эўразьвяз не аплаціў самалёт». Пазьней Iraqi Airways заявілі, што рэйс проста адкладзены «па просьбе МЗС Іраку».
  • 18 лістапада зь Менску ў ірацкія гарады Арбіль і Багдад на эвакуацыйным рэйсе вярнуліся 430 мігрантаў. Ад таго часу эвакуацыйных рэйсаў не было. Аднак МУС паведаміла, што з таго часу больш за сто мігрантаў вылецелі зь Беларусі «ў індывідуальным парадку».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG