Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мінулыя суткі 40 беларусаў, рэпрэсаваных на радзіме, прыехалі ў Польшчу


Енс Столтэнбэрг і Матэвуш Маравецкі

У Бэрліне праходзіць канфэрэнцыя па сытуацыі на беларуска-польскім памежжы. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі NATO, Польшчы і Нямеччыны.

Прэс-сакратарка Памежнай варты Польшчы Анна Міхальска паведаміла, што за мінулыя суткі ў краіну прыехалі 40 чалавек, якія зазналі рэпрэсій у Беларусі.

У той жа момант беларускія сілавікі па-ранейшаму пры спробах мігрантаў перасекчы мяжу з Польшчай дапамагаюць у гэтым. Акрамя лазэраў і страбаскопаў, якімі сьвяцілі ў вочы польскім вайскоўцам у мінулую ноч, зь беларускага боку ўключалі гімн Польшчы, каб, імаверна, выклікаць напружаньне і залішнія эмоцыі. Агулам жа ў спробе перасячэньня мяжы бралі ўдзел 230 чалавек. 7 чалавек з гэтай групы польскія памежнікі адправілі ў шпіталь, каб аказаць ім мэдычную дапамогу.

У Бэрліне сёньня пачалася канфэрэнцыя з удзелам генэральнага сакратара NATO Енса Столтэнбэрга, прэзыдэнта і прэм’ер-міністра Польшчы Анджэя Дуды і Матэвуша Маравецкага. На ёй Столтэнбэрг запэўніў Польшчу ў падтрымцы, сказаўшы, што альянс стаіць поплеч з Варшавай у канфлікце з рэжымам Лукашэнкі. Таксама ў канфэрэнцыі бярэ ўдзел Ангела Мэркель, якая апошнія дні выконвае абавязкі канцлера Нямеччыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG