Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Эдуарда Пальчыса пачнуць судзіць 6 сьнежня


Эдуард Пальчыс

Першае паседжаньне пройдзе а 10:00 у Менскім гарадзкім судзе.

Пра гэта пачатак суду над палітычным зьняволеным, вядомым блогерам Эдуардам Пальчысам паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.

Пальчыса абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў:

  • арт. 130 (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне іншай сацыяльнай варожасьці і варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці, учыненыя групай асобаў, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
  • арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
  • арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак);
  • арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).

Пальчысу пагражае да 12 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG