Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Карэі чалавека асудзілі на сьмерць за «Гульню ў кальмара»


У Паўночнай Карэі асудзілі на сьмерць чалавека, які прывёз у краіну кантрабандай і прадаваў сэрыял Netflix «Гульня ў кальмара».

Гэта адбылося пасьля таго, як затрымалі 7 старшаклясьнікаў, якія глядзелі сэрыял, паведамляе Радыё Свабодная Азія.

Паводле крыніц выданьня, кантрабандыст прывёз сэрыял з Кітаю на USB-флэшках. Школьніка, які купіў сэрыял, асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне, а яшчэ шэсьць школьнікаў, якія глядзелі сэрыял, атрымалі па пяць гадоў папраўчых работ. Настаўнікаў і адміністрацыю ў іх школе звольнілі.

Цяперашнія арышты і прысуды — першы выпадак выкарыстаньня новага закону пра «Выкараненьне рэакцыйнага мысьленьня і культуры» ў дачыненьні да непаўналетніх.

Закон, прыняты летась, прадугледжвае пакараньне ажно да сьмяротнага за захоўваньне і пашырэньне інфармацыйных матэрыялаў з капіталістычных краінаў, асабліва з ЗША і Паўднёвай Карэі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG