Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозе згарэла машына: людзі кажуць, што яна належала сілавіку, які браў удзел у рэпрэсіях


Згарэлы аўтамабіль у Бярозе, 23 лістапада 2021
Згарэлы аўтамабіль у Бярозе, 23 лістапада 2021

Афіцыйна інфармацыю пракамэнтавалі, не сказаўшы нічога пра ўладальніка, але бярозаўцы паведамляюць, што гэта нібыта маёр міліцыі.

У Бярозе раніцай 23 лістапада згарэў аўтамабіль «Фольксваген-Гольф». Здарэньне адбылося на вуліцы Пятра Клімука, і пра яго паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацый.

Аднак у афіцыйным камэнтары няма інфармацыі пра ўладальніка машыны. Чытачы паведамілі блогеру Антону Матольку, што машына, якая згарэла, належала міліцыянту, што браў удзел у рэпрэсіях супраць беларусаў. Паводле гэтых паведамленьняў, уладальнік — маёр міліцыі.

МУС Беларусі пакуль ніяк не камэнтуе здарэньня.

Бярозаўцы кажуць, што міліцыянт беспадстаўна затрымліваў зьбіральнікаў подпісаў перад выбарамі 2020 году, хлусіў сваякам затрыманых пра дастаўленьне родных у суд, хаця тыя знаходзіліся ў ягоным РАУСе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG