Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаў вядомы склад камісіі барацьбы з экстрэмізмам


Пасяджэньне Савету бясьпекі ў траўні 2021 году
Пасяджэньне Савету бясьпекі ў траўні 2021 году

З 22 лістапада ўступіла ў сілу палажэньне аб Міжведамаснай камісіі па супрацьдзеяньні экстрэмізму пры Савеце бясьпекі. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Узначаліў камісію дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі або ягоны намесьнік. У склад камісіі ўваходзяць:

  • генэральны пракурор,
  • начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта,
  • начальнік Апэратыўна-аналітычнага цэнтру,
  • старшыня Сьледчага камітэту,
  • старшыня Камітэту судовых экспэртыз,
  • міністар унутраных спраў,
  • міністар абароны,
  • міністар надзвычайных сытуацый,
  • старшыня Памежнага камітэту,
  • старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі,
  • старшыня Мытнага камітэту або іх намесьнікі,
  • сакратар Міжведамаснай камісіі.

Пэрсанальны склад камісіі зацьвярджае дзяржсакратар Савету бясьпекі (на сёньня гэта Аляксандар Вальфовіч).

На пасяджэньні камісія будзе зьбірацца «па меры неабходнасьці».

Указ апублікавалі на pravo.by 24 лістапада.

«Ва ўказе ўлічаныя зьмены заканадаўства ў пытаньнях функцыянаваньня дзяржаўнай сыстэмы рэагаваньня на акты тэрарызму, якія адбыліся ў 2021 годзе, дзейнасьць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фармаваньняў і масавыя беспарадкі, а таксама практычны досьвед процідзеяньня экстрэмісцкім праявам у 2020-2021 гадах», — адзначыла прэс-служба Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG