Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі


Падзеі 24 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 лістапада 1996 году адбыўся рэфэрэндум, ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам для ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю. На рэфэрэндуме таксама падымаліся пытаньні аб прыватнай уласнасьці на зямлю і аб пераносе Дня Незалежнасьці на 3 ліпеня.

Таксама ў гэты дзень

1729 — у Пінску ордэн езуітаў заснаваў друкарню.

1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі «Марсэльезу» абралі гімнам Францыі.

1859 — выйшла ў сьвет кніга Чарльза Дарвіна «Аб паходжаньні відаў» з выкладаньнем тэорыі эвалюцыі жывёльнага сьвету.

1934 — прэзыдэнту Турэччыны Мустафу Кемаль-пашу надалі ганаровы тытул «Атацюрк» («бацька туркаў»).

1963 — у будынку паліцыі Даласу забілі Лі Гарві Освальда, меркаванага забойцу Джона Кенэдзі.

1997 — улады закрылі газэту «Свабода». Першы нумар яе выйшаў 25 сакавіка 1990 году, у гадавіну ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Рэдакцыя стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазыцыях, крытычна ставілася да асобы Аляксандра Лукашэнкі і яго паплечнікаў.

Газэта Свабода, красавік 1995 г.
Газэта Свабода, красавік 1995 г.

2011 — вынесьлі прысуд Алесю Бяляцкаму, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна». Бяляцкі атрымаў 4,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Сваёй віны Бяляцкі не прызнаў і тлумачыў суду, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Асуджанага вызвалілі ў чэрвені 2014 году. Цяпер ён зноў за кратамі.

Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

У гэты дзень нарадзіліся

1714Тамаш Жаброўскі, беларускі архітэктар.

1916Георгі Бенядзіктаў, заслужаны архітэктар БССР. Асноўныя працы Бенядзіктава ў Менску: будынак Белдзяржфілярмоніі, Палац культуры Мінскага трактарнага заводу, стары будынак музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

1943Віктар Сідзяк, беларускі фэхтавальшчык, чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Мэхіка і Мюнхэне, пяціразовы чэмпіён сьвету.

У памяці

1943 — загінуў Мікалай Азбукін, беларускі географ і дзяяч беларускага нацыянальнага руху. У сваёй кнізе «Геаграфія Эўропы» Азбукін трактаваў Беларусь як «самадастатковую краіну». Перасьледаваўся НКВД у справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Імаверна, быў расстраляны нібыта за спробу перайсьці мяжу на поўдні СССР.

1991 — памёр Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі сьпявак, саліст гурту Queen. За дзень да сьмерці музыка пацьвердзіў чуткі пра сваё захворваньне на СНІД.

Queen
Queen

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG