Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нурсултан Назарбаеў пакіне пасаду лідэра кіроўнай партыі Казахстану


Скульптура Нурсултана Назарбаева ў Нацыянальным музэі Казахстану, устаноўленая ў гонар яго 78-га дня нараджэньня. 6 ліпеня 2019

Першы прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў прыняў рашэньне перадаць паўнамоцтвы старшыні партыі Nur Otan, напісаў у твітэры яго прэс-сакратар Айдос Укібай.

Паводле яго, Назарбаеў лічыць, што партыю павінен узначальваць прэзыдэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў.

Укібаей сказаў выданьню Tengrinews. kz, што сёньняшняе рашэньне Назарбаева — гэта «толькі лягічны працяг транзыту ўлады». «Як адзначыў Нурсултан Назарбаеў, партыя Nur Otan павінна быць галоўнай апорай для прэзыдэнта Казахстану, асабліва цяпер, ва ўмовах глябальнага крызісу, выкліканага пандэміяй», — падае яго словы выданьне.

Працэдура перадачы паўнамоцтваў будзе праходзіць згодна са статутам партыі, у адпаведнасьці зь якім абраньне і вызваленьне ад пасады яе старшыні адносіцца да кампэтэнцыі зьезду партыі. Да гэтага моманту старшынём партыі будзе заставацца Назарбаеў, сказаў ён.

Паводле яго, незалежна ад займаных пасад і рэгаліяў Нурсултан Назарбаеў застаецца лідэрам нацыі, «выбітным палітыкам сучаснасьці, аўтарытэтнай асобай, прызнанай сусьветнай супольнасьцю».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG