Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская пагаварыла праз тэлефон з Ангелай Мэркель


Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы з Ангелай Мэркель, 2020 г. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы з Ангелай Мэркель, 2020 г. Архіўнае фота

Яны абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі і міграцыйны крызіс.

Выканаўца абавязкаў канцлера Нямеччыны пачала званок з фразы:

«Гэта добрая магчымасьць пагаварыць, таму што вы былі ня вельмі задаволеныя маёй размовай з Лукашэнкам».

Мэркель падкрэсьліла нязьменную падтрымку Нямеччынай беларускага дэмакратычнага руху. Яна запэўніла, што палітычнае кіраўніцтва Нямеччыны зробіць усё магчымае, каб пакласьці канец рэпрэсіям супраць грамадзянскай супольнасьці і незалежных журналістаў, вызваліць палітвязьняў і правесьці сумленныя выбары.

Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла, што разумее гуманітарныя мэты кантактаў Ангелы Мэркель з афіцыйным Менскам.

  • Ангела Мэркель 15 лістапада мела тэлефонную гутарку з Аляксандрам Лукашэнкам у справе вырашэньня мігранцкага крызісу.
  • Камэнтуючы званок Мэркель Лукашэнку, Сьвятлана Ціханоўская тады сказала: «Дыялёг за сьпінамі беларусаў непрымальны. Гэта ніякім чынам ня вырашыць ніводнага з канфліктаў. Толькі поўная зьмена палітычнай сытуацыі ў краіне прывядзе да пасьлядоўна станоўчых вынікаў».
  • Каб вырашыць міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ, трэба ліквідаваць яго першапрычыну, — лічыць яна: «Ня вырашыўшы палітычны крызіс у Беларусі, крызіс дыктатуры, мы ня вырашым і міграцыйнае пытаньне. Таму што рэжым прыдумае нешта яшчэ. Гэта значыць, трэба лячыць саму хваробу, а не сымптомы».
  • Яна выказала ўпэўненасьць, што эўрапейскія лідэры «захаваюць прынцыповую пазыцыю і ня стануць уступаць у дыялёг з дыктатарам, які трымае ў закладніках мільёны сваіх грамадзян». Хоць да званка ў Менск Ангелы Мэркель Ціханоўская, паводле яе словаў, паставілася з разуменьнем, бо ён быў зроблены з гуманітарных меркаваньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG