Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Літвы: на мяжы знаходзяцца каля 2 тысяч мігрантаў


BELARUS-POLITICS/MIGRANTS-LITHUANIA

Міністарка ўнутраных спраў Літвы заявіла, што ў краіне гатовыя да любых сцэнароў, паколькі рэжым Лукашэнкі ў Беларусі непрадказальны.

Каля 2 тысяч мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія імкнуцца празь Літву трапіць у іншыя краіны Эўразьвязу, знаходзяцца на беларускім баку ля мяжы. Пра гэта заявіла ў нядзелю ў этэры тэлеканалу LNT міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце, інфармуе агенцтва ТАСС.

«Сытуацыя на мяжы стабільная, але напружанасьць захоўваецца. Па нашых дадзеных, на беларускім баку знаходзіцца каля дзьвюх тысяч нелегальных мігрантаў», — сказала Білатайце.

Па словах кіраўніцы МУС, у Вільні не выключаюць самых розных варыянтаў разьвіцьця падзей.

«Мы гатовыя да любых сцэнароў, якія могуць адбыцца, ведаючы непрадказальнасьць Лукашэнкі. Усе інстанцыі і структуры знаходзяцца ў максымальнай гатоўнасьці», — сказала Білатайце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG