Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане танныя прадукты ня змогуць купляць родныя зьняволеных і мігрантаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Туркмэнская служба Свабоды паведаміла, што ўлады Туркмэністану пазбаўляюць права на набыцьцё харчоў па субсідаваных цэнах некалькі катэгорый жыхароў краіны.

Гэта родныя мігрантаў, якія знаходзяцца за межамі краіны на заробках; сем’і грамадзян, якія адбываюць тэрміны ў месцах пазбаўленьня волі; асобы без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі Туркмэністану.

Афіцыйна ўлады гэтага распараджэньня не камэнтуюць, але апавяшчэньне аб пазбаўленьні права прадаваць харчы па субсідаваных цэнах некалькім катэгорыям асобаў 18 лістапада на паседжаньні мясцовага гандлёвага ўпраўленьня атрымалі супрацоўнікі крамаў аднаго з раёнаў на ўсходзе Туркмэністану. Журналісты зьвязваюць новаўвядзеньне з тым, што ў Туркмэністане працягвае пагаршацца эканамічная сытуацыя і ўсё больш бракуе звычайных прадуктаў. У набор харчоў, якія прадаюцца па субсідаваных цэнах, звычайна ўваходзяць мука і алей, а таксама часам курыныя кумпячкі, цукар і яйкі.

Па словах чыноўнікаў сфэры гандлю, у далейшым субсідаваныя прадукты будуць прадаваць толькі семʼям, дзе хаця б адзін чалавек служыць у войску, дзе ёсьць вэтэраны вайны або работнікі тылу. Таксама для пакупкі субсідаваных прадуктаў у сямʼі павінны быць пагашаны ўсе даўгі па камунальных плацяжах.

Для большай часткі насельніцтва Туркмэністану прадукты, якія прадаюцца па субсідаваных цэнах, зьяўляюцца адзінай крыніцай харчаваньня — асабліва на фоне таго, што ў Туркмэністане расьце беспрацоўе і ўсё больш зьніжаецца ўзровень жыцьця. Па субсідаваныя прадукты ў крамах стаяць чэргі, на якія рэагуюць мясцовыя сілавікі: яны забараняюць людзям стаяць перад крамамі і фатаграфаваць людзей у чэргах. Прадаўцам крамаў таксама даручылі сачыць за пакупнікамі падчас продажу субсідаваных прадуктаў і паведамляць супрацоўнікам паліцыі і службаў бясьпекі аб іх пры любым падазрэньні на фота- або відэаздымку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG