Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лісты беларускім палітвязьням пішуць з усяго сьвету


Лісты палітвязьням. Ілюстрацыйнае фота

Беларуская журналістка Марыя Савушкіна арганізавала ў Львове вечар лістоў за краты. На яе заклік прысутныя падпісалі і даслалі 120 лістоў і паштовак у турмы.

«Мы падзялілі палітвязьняў, каб напісаць максымальнай колькасьці людзей. Хтосьці пісаў журналістам, хтосьці – студэнтам, мамам, музыкам. Адна дзяўчына Жэня, напрыклад, напісала ўсім Жэням, якія цяпер у турме», – расказвае Марыя Савушкіна.

На сёньня ў няволі знаходзяцца 29 прадстаўнікоў СМІ. Тут адрасы для лістоў за краты ім.

Падчас форуму Future of Democracy у Вільні прайшла акцыя падпісаньня паштовак для беларускіх палітвязьняў #FreedomLetters, якую арганізавалі МЗС Літвы і ПЦ «Вясна». Кіраўнік літоўскага МЗС Габрыэлюс Ландсбэргіс заклікаў людзей усяго сьвету пісаць лісты беларускім палітвязьням.

Ён сам падпісаў і даслаў праз адмысловую скрыню паштоўку для 19-гадовай палітзьняволенай Віталіі Бандарэнка, якая была асуджаная на чатыры гады пазбаўленьня волі за ўдзел у леташняй акцыі пратэсту ў Берасьці.

Таксама ў турмы і СІЗА можна адправіць паштоўкі з фатаздымкамі прафэсійных фатографаў з розных краінаў сьвету, якія падзяліліся сваімі працамі і расказалі пра гісторыю здымкаў. Праект «Празрыстыя сьцены» нарадзіўся ў супрацоўніцтве праекту Politzek.me з калектывам мастакоў Volny Kalektyu. Ён уключае ў сябе працы больш як 30 фатографаў з 20 краінаў сьвету — ад Нігерыі да Канады — і ўяўляе сабой паштоўкі з фатаздымкамі, якія можна раздрукаваць і самому адправіць некаму з палітвязьняў. Спампаваць макеты можна тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG