«Увесь час відаць рух мігрантаў уздоўж нашай мяжы. Сытуацыя патрабуе пастаяннага маніторынгу. Частка іншаземцаў пакідае лягер», — напісаў Жарын у Твітэры.
«Аднак большасьць іншаземцаў застаецца там, дзе яны былі раней. Найбліжэйшыя дні будуць па-ранейшаму патрабавальнымі для польскіх салдатаў і афіцэраў. Беларусь не адмовілася ад пляну дэстабілізацыі Польшчы», — дадаў Жарын.
Раней агенцтва БелТА паведаміла, што на 11-ы дзень мігранты пакінулі абодва стыхійныя лягеры каля беларуска-польскай мяжы. З намётавых лягераў каля КПП і ў лесе людзі перайшлі ў лягістычны цэнтар.