Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часопіс «Вожык» спыняе выхад на 81-м годзе існаваньня


Антыамэрыканская прапаганда ў часопісе «Вожык» у адным з нумароў за 1982 год

У сьнежні выйдзе заключны нумар самага знакамітага беларускамоўнага сатырычнага часопіса.

Дзяржаўны часопіс сатыры і гумару «Вожык» спыняе выхад. У 2022 годзе ён выдавацца ўжо ня будзе, паведамілі «Радыё Рацыя» ў рэдакцыі часопіса.

Часопіс ня ўнесьлі ў падпісны каталёг на наступны год.

Сёлета часопіс «Вожык» адзначыў 80-годзьдзе. Ён быў спадкаемцам знакамітага баявога выданьня «Раздавім фашысцкую гадзіну». Першыя 13 нумароў газэты-пляката зьявіліся на пачатку ліпеня 1941 году ў Гомлі, бо Менск ужо быў акупаваны гітлераўцамі. Са жніўня 1945 году часопіс «Вожык» выдаваўся па-беларуску ў Менску.

У «Вожыку» друкаваліся амаль усе вядомыя беларускія пісьменьнікі, у тым ліку Янка Купала, Якуб Колас, Міхась Лынькоў, Кузьма Чорны. Пры «Вожыку» выдаваліся бібліятэчка, калектыўныя зборнікі сатыры і гумару, пераклады. Зь ім супрацоўнічалі мастакі Анатоль Волкаў, Сяргей Раманаў, Мікалай Гурло, Валянцін Ціхановіч, Рыгор Грамыка і дзясяткі іншых славутых беларускіх мастакоў.

У сьнежні 2017 году «Вожык», які апошнім часам уваходзіў у выдавецкі дом «Звязда», пазбавілі дзяржаўных субсыдый. Гэта адбылося праз тры месяцы пасьля прызначэньня міністрам інфармацыі Алеся Карлюкевіча, які пазьней, у 2020-м, зноў узначаліў выдавецкі дом «Звязда».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG