Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь аднавіла транспартаваньне нафты па трубаправодзе «Дружба» ў поўным аб’ёме


Адгалінаваньне нафтаправоду «Дружба» пад Мазыром
Адгалінаваньне нафтаправоду «Дружба» пад Мазыром

Беларускі апэратар магістральнага нафтаправоду «Дружба» — «Гомельтранснафта Дружба» — аднавіў плянавыя аб’ёмы прапампоўваньня расейскай нафты ў кірунку Польшчы пасьля двухдзённага зьніжэньня на 7%.

«„Гомельтранснафта-Дружба“ 18 лістапада ў 12.13 выйшла на рэжым плянавага перапампоўваньня вуглевадароднай сыравіны на ўчастку «Гомель — Мазыр — Адамава», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце кампаніі.

Кампанія патлумачыла, што абмежаваньне аб’ёмаў на ўчастку было зьвязана з «плянавымі рамонтнымі работамі на нафтаперапамповачнай станцыі (НПС) „Гомель“».

17 лістапада «Гомельтранснафта-Дружба» паведаміла, што транспартаваньне нафты з Расеі па тэрыторыі Беларусі ў кірунку Польшчы па магістральным нафтаправодзе «Дружба» зьніжана на 7% ад пляну. «Пазаплянавы рамонт» мог заняць, паводле першага паведамленьня, да трох сутак.

Раней з пагрозай перакрыць расейскі газ, які ідзе ў Польшчу, выступіў Аляксандар Лукашэнка. Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін неўзабаве пасьпяшаўся сказаць у інтэрвію, што ніхто не абмяркоўваў падобныя крокі. 17 лістапада ў Беларусі заявілі, што праз рамонт неабходна спыніць прапампоўваньне нафты па трубаправодзе «Дружба».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG