Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне антырэкорд: звыш 65 тысяч новых хворых на каранавірус за дзень


Мабільны цэнтар вакцынацыі ў Дуйсбургу
Мабільны цэнтар вакцынацыі ў Дуйсбургу

Улады ФРГ плянуюць рэвакцынаваць 25 млн чалавек да канца 2021 году.

У барацьбе з чацьвёртай хваляй пандэміі Міністэрства здароўя Нямеччыны хоча зрабіць упор на паскораную рэвакцынацыю насельніцтва. Тым часам асноўныя паказчыкі заражанасьці працягваюць расьці.

Як інфармуе DW, Міністэрства аховы здароўя Нямеччыны імкнецца да таго, каб пасьпець рэвакцынаваць ад каранавіруснай інфэкцыі ад 20 да 25 млн чалавек да канца году. Каб дабіцца гэтай мэты, неабходна рабіць да 4 млн прышчэпак за тыдзень.

Такія дадзеныя маюцца ў дакладзе, падрыхтаваным ведамствам да пасяджэньня Бундэстагу і канфэрэнцыі кіраўнікоў урадаў фэдэральных зямель, якія адбудуцца ў чацьвер, 18 лістапада, і будуць прысьвечаныя пытаньням барацьбы з пандэміяй.

Як адзначаецца ў дакумэнце, на які спасылаецца агенцтва epd, па дадзеных дасьледаваньняў, бустэрная прышчэпка ня толькі падвышае індывідуальную абарону ад цяжкага цячэньня COVID-19, але і стрымлівае распаўсюджваньне вірусу. «Асабліва на цяперашнім этапе гэта зьяўляецца вырашальным фактарам», — сьцьвярджае выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Нямеччыны Енс Шпан.

У дакладзе таксама адзначаецца, што ў Нямеччыне неўзабаве будзе ўхваленая вакцына ад кампаніі BioNTech для дзяцей ва ўзросьце ад 5 да 11 гадоў. Першапачатковая партыя «дзіцячай вакцыны» складзе каля 2,4 млн дозаў і можа зьявіцца ў абарачэньні 20 сьнежня.

Між тым колькасьць выяўленых за дзень новых выпадкаў заражэньня вірусам SARS-CoV-2 і сямідзённы сярэдні паказчык пашырэньня каранавірусу ў Нямеччыне чарговы раз абнавілі максымумы з пачатку пандэміі. Як паведаміў Інстытут імя Робэрта Коха, за апошнія 24 гадзіны ў ФРН станоўчым стаў 65 371 тэст на каранавірус. Гэта на 15 175 больш, чым 11 лістапада, калі паведамлялася пра 50 196 новых выпадках інфікаваньня.

Усяго з пачатку пандэміі ў Нямеччыне выяўлена 5 195 321 выпадак заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG