Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ выдзеліць 700 тысячаў эўра на дапамогу мігрантам на беларускай мяжы


Мігранты на памежным пераходзе Брузгі-Кузьніца
Мігранты на памежным пераходзе Брузгі-Кузьніца

Эўразьвяз выдзеліць 700 тысячаў эўра на гуманітарную дапамогу ўразьлівым групам людзей, якія захрасьлі на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ

Пра гэта паведамляецца на сайце Эўракамісіі.

З заяўленай сумы 200 тысячаў накіруюць у Міжнародную фэдэрацыю таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Гэта частка ўнёску ЭЗ у фінансаваньне Фонду дапамогі пры стыхійных бедзтвах, якім кіруе арганізацыя.

Сродкі накіруюць, у прыватнасьці, у беларускую фэдэрацыю Чырвонага Крыжа.

Акрамя таго, ЭЗ вядзе перамовы з партнэрскімі гуманітарнымі арганізацыямі для разьмеркаваньня астатніх 500 тысячаў эўра фінансаваньня.

«ЭЗ падтрымлівае сваіх гуманітарных партнэраў, каб дапамагчы аблягчыць пакуты людзей, якія затрымаліся на мяжы і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Я прашу абодва бакі — Польшчу і Беларусь — даць сталы доступ гуманітарным арганізацыям да вялікіх групаў уцекачоў і мігрантаў, каб даць ім неабходную дапамогу», — заявіў эўракамісар па крызісным кіраваньні Янэз Ленарчыч.

На сайце Эўракамісіі адзначаецца, што ЭК гатовая выдзеліць дадатковае гуманітарнае фінансаваньне ў адказ на выразна вызначаныя гуманітарныя патрэбы, калі доступ для гуманітарных арганізацый-партнэраў у Беларусі палепшыцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG